Музей гісторыі медыцыны Беларусі
У Мінске існуе шмат цікавых і папулярных музеяў, у якіх рэгулярна адчыняюцца новыя выставы... але пры гэтым мала хто з мінчан і гасцей горада ведае аб Музеі гісторыі медыцыны Беларусі. А між іншым гэта лепшы музей гісторыі медыцыны нашай краіны!
Толькі уў нас, сярод іншага, можна ўбачыць фотаздымкі канца XIX – пачатку XX стст., твор невядомага нямецкага аўтара XIX ст. «Аллегорыя медыцины», археалагічныя знаходкі, аптэчны посуд XVI – XX стст., тэрапеўтычны, хірургічны, атарыналарынгалагічны інструментарый першай паловы ХХ ст. асабістыя ярэчы і ўзнагароды медыцынскіх сясцер, урачэй, прафесараў, выбітных дзеячоў медыцыны.
Экспазіцыя музея будзе цікава як урачам, так і людзям далекім ад медыцыны. Падчас экскурсіі вы даведаецеся шмат цікавх фактаў аб развіцці лячэбнай справы ў нашай краіне і аб гісторыі Беларусі ўвогуле.
Пастаянная экспазіцыя «Развіцце медыцыны Беларуси са старажытных часоў да канца ХХ века» чакае вас!